У ЗБОРНАЙ 14-ГА ТУРА — ДВОЕ "БЕЛА-СІНІХ"
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла свой варыянт сімвалічнай зборнай па выніках 14-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў топ-дывізіёне.
У "каманду тыдня" ўключана двое гульцоў мінскага "Дынама", якое ў родных сценах разграміла "Белшыну" — 7:2.
Упершыню ў сезоне такое прызнанне атрымалі хаўбек Аляксандр СВІРЭПА, які зрабіў лік 1:1 на 6-й хвіліне, і нападнік Уладзімір ХВАШЧЫНСКІ, у актыве якого — аформлены да перапынку ачковы покер (тры галы + асістэнцкі бал).