У ЮНІЁРСКАЙ ЗБОРНАЙ — ТРЫА МІНСКІХ ДЫНАМАЎЦАЎ
На гэтым тыдні кантрольныя супрацьстаянні згуляе і зборная Беларусі, сфарміраваная з футбалістаў не старэйшых за 2005 год нараджэння.
У календары — спарынгі з першалігавым віцебскім "Макслайнам" (12 ліпеня; Мінск, КФП АБФФ, 12.00) і прадстаўніком элітнага дывізіёна "Белшынай" (14-га; Бабруйск, стадыён "Спартак", 13.00).
У матчах можа прыняць удзел трыа "бела-сініх": брамнік Іван ШЫМАКОВІЧ, абаронца Мацвей ДУБАТОЎКА і хаўбек Уладзіслаў КРОЛІК, якія працуюць у дублі пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Лянцэвіча.