У МІКІТЫ ДЗЕМЧАНКІ — 50 ГУЛЬНЯЎ ЗА "БЕЛА-СІНІХ"
Пятнічны дамашні матч з "Асіповічамі" (9:0) стаў для паўабаронцы Мікіты ДЗЕМЧАНКІ юбілейным — 50-м афіцыйным за мінскае "Дынама".
Выхаванец нашай Акадэміі дэбютаваў за асноўны склад 26 чэрвеня 2019-га — у Лунінцы, у кубкавай сустрэчы 1/16 фінала з мікашэвічскім "Гранітам".
З таго часу тэхнічны футбаліст правёў у форме "бела-сініх" 36 паядынкаў у элітным дывізіёне, 9 — у Кубку краіны, 2 — у Лізе Еўропы, 3 — у Лізе канферэнцый.
Зычым Мікіце пакарыць яшчэ мноства ганаровых рубяжоў у шэрагах роднага клуба!