У ДУШАНА БАКІЧА — 50 МАТЧАЎ ЗА "ДЫНАМА"
Паядынак у адказ з баснійскім "Жалезнічарам" (1:2) аказаўся для Душана БАКІЧА юбілейным — 50-м за мінскае "Дынама".
Адзначым, што чарнагорскі форвард дэбютаваў у форме "бела-сініх" 23 чэрвеня 2021 года — у выязной кубкавай сустрэчы з "Лідай".
У складзе нашай каманды Бакіч забіў 14 мячоў і зрабіў 8 выніковых перадач.
Вось як выглядае статыстыка па турнірах: чэмпіянат Беларусі — 39/11+7, Кубак краіны — 5/2+0, Ліга канферэнцый — 6/1+1.