"ТРЭБА ГЛЯДЗЕЦЬ УПЕРАД"
У чацвер, 20 ліпеня, "бела-сінія" не здолелі выканаць задачу заваяваць пуцёўку ў 2-і кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцый-2023/24.
Па сканчэнні дамашняга паядынку з баснійскім "Жалезнічарам" (1:2) адказ перад прадстаўнікамі СМІ трымаў галоўны трэнер нашай каманды Вадзім СКРЫПЧАНКА.