"СМАРГОНЬ" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 2 ЛІПЕНЯ Ў 16.00
У нядзелю, 2 ліпеня, "Дынама"-БДУФК, лідара жаночага чэмпіянату краіны-2023, чакае выязное супрацьстаянне са "Смаргонню". Праўда, прадстаўніцы Гарадзенскай вобласці выкарыстоўваюць у якасці дамашняга сталічны стадыён "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А. Пачатак у 16.00.
Намінальныя госці прымераць белыя майкі і трусы (галкіпер — цалкам у зялёным).
Прызначэнне на гульню атрымала брыгада арбітраў на чале з гамельчанінам Яраславам Шаціла, дапамагаць якому будуць Максім Папок (Мазыр) і Дзяніс Малашэнка. Чацвёрты суддзя — Іван Кавальскі (абодва — Мінск). Інспектар матчу — Аляксандр Філатаў (Магілёў).
У жывым эфіры сустрэчу пакажа Youtube-канал WF Belarus.