Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

СКЛАД "БЕЛА-СІНІХ" ПАПОЎНІЎ ГЛЕБ ЖЭРДЗЕЎ

8.07.2023

Кантракт з нашым клубам падпісаў хаўбек Глеб ЖЭРДЗЕЎ.

Навабранец "бела-сініх" нарадзіўся 18 мая 2000-га ў сталіцы Беларусі. Выхаванец ФК "Мінск" (першы трэнер Валерый Леанідавіч Андрыеўскі), за асноўны склад якога дэбютаваў 27 ліпеня 2018-га — у выязной кубкавай дуэлі 1/16 фінала з "Лідай".

У 2019-м нячаста выходзіў на газон за галоўную каманду (9 матчаў), таму перад стартам чэмпіянату-2020 адправіўся за гульнявой практыкай у "Нафтан" (Д2; 11 паядынкаў / 4 галы). Ужо летам вярнуўся ў склад "гараджан", але зноў не дачакаўся сапраўднай магчымасці праявіць сябе (3/1). Хоць менавіта на гэтым адрэзку дыстанцыі адкрыў лік забітым у найвышэйшай лізе мячам — 28 лістапада паразіў у Салігорску вароты "Шахцёра".

Наступная арэнда — у "Славіі" — аказалася больш паспяховай. У 2021-м Глеб запісаў на асабісты рахунак 24 сустрэчы і 5 трапных стрэлаў, прычым гол у кастрычніцкім дамашнім супрацьстаянні з БАТЭ быў прызнаны найлепшым у тым чэмпіянаце.

Сезон-2022 Жэрдзеў сустрэў паўнавартасным футбалістам мазыран — і падмацаваў сваю рэзка ўзрослую значнасць на полі статыстыкай: 31 матч і 20 балаў карыснасці (13 забітых мячоў + 7 выніковых перадач) ва ўсіх турнірах.

Мінулай зімой прыйшоў час пакаштаваць легіянерскага хлеба. Этап у ізраільскай "Бнэй-Егудзе" уключыў 13 паядынкаў і 2 галы.

Цяпер Глеб вырашыў прыехаць на радзіму і далучыцца да каманды, якая змагаецца за самыя высокія месцы. Вітаем у дынамаўскай сям’і і зычым максімальных поспехаў!