РАМАН ДАВЫСКІБА ПАКІНУЎ "ДЫНАМА"
Па пагадненні бакоў прыпынена дзеянне кантракта паміж ФК "Дынама-Мінск" і паўабаронцам Раманам ДАВЫСКІБАЙ.
Выхаванец "бела-сініх" з 2018 года выступаў за рэзервовы склад, а за асноўны дэбютаваў 27 верасня 2020-га — у дамашняй сустрэчы найвышэйшай лігі з "Віцебскам".
Усяго за нашу галоўную каманду правёў 32 афіцыйныя паядынкі, забіў 5 мячоў.
Дзякуем Раману за час, праведзены ў "Дынама", і зычым поспехаў у далейшай кар’еры!