"ПРАЯВІЦЬ СВАЕ НАЙЛЕПШЫЯ ЯКАСЦІ"
Афіцыйная медыяпраграма "бела-сініх" за дзень да паядынку ў адказ з баснійскім "Жалезнічарам" прайшла ў Баку на стадыёне "Азерсун" — менавіта там увечары ў чацвер, 20 ліпеня, належыць пазмагацца за пуцёўку ў 2-і кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцый-2023/24.
Для пачатку думкамі і чаканнямі ад вельмі важнай гульні з прадстаўнікамі СМІ падзяліліся галоўны трэнер мінскага "Дынама" Вадзім СКРЫПЧАНКА і паўабаронца Андрэй РЫЛАЧ.
Прыемнага прагляду!