ПЕРШАЯ ТРЭНІРОЎКА Ў САРАЕВА (ФОТА І ВІДЭА)
Увечары ў аўторак "бела-сінія" працягнулі падрыхтоўку да стартавага паядынку ў межах Лігі канферэнцый-2023/24 — выязнога з "Жалезнічарам", які прадстаўляе Боснію і Герцагавіну.
Першая трэніроўка дынамаўцаў у гэтай балканскай краіне адбылася на адным з палёў комплекса ФК "Сараева".
Прапануем увазе заўзятараў фотасправаздачу і відэазамалёўку ад #ДынамаТВ па выніках занятку.