ПАВЕЛ СЯДЗЬКО — WINLINE-ГУЛЕЦ "БЕЛА-СІНІХ" У ЧЭРВЕНІ
Завершана апытанка па вызначэнні найлепшага гульца мінскага "Дынама" па выніках першага летняга месяца.
Ганаровае званне дасталася паўабаронцу Паўлу СЯДЗЬКО, якому належыць атрымаць спецыяльны прыз ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline.
У чэрвені 25-гадовы футбаліст прыняў удзел ва ўсіх трох паядынках "бела-сініх" і запісаў на асабісты рахунак асістэнцкі бал у выязной чэмпіянатнай сустрэчы са "Смаргонню".
У плебісцыце, арганізаваным у афіцыйнай групе ФК "Дынама-Мінск" у сацыяльнай сетцы "УКантакце", сваё меркаванне выказалі 419 чалавек. На карысць Паўла Сядзько выбар зрабілі 170 (40,57%), за Андрэя Рылача прагаласавалі 143 (34,13%), за Ўладзіміра Хвашчынскага — 69 (16,47%), за Рамана Бегунова — 22 (5,25%), за Алега Нікіфарэнка — 15 (3,58%).