ПАЧАЛІ ПРАЦАВАЦЬ У СТАЛІЦЫ АЗЕРБАЙДЖАНА
"Бела-сінія" паспяхова дабраліся да Баку, дзе ў чацвер, 20 ліпеня, правядуць паядынак у адказ 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2023/24 з баснійскім "Жалезнічарам".
У сталіцу Азербайджана наша каманда прыляцела рэйсам са Стамбула раніцай. І, засяліўшыся ў атэль Wyndham Garden, адразу пдправілася адпачываць.
А ў 17.30 па мясцовым часе (16.30 па беларускім) пачала 15-хвілінную аўтобусную паездку на базу ФК "Нефтчы". Там хлопцы будуць трэніравацца цягам наступных дзён.
Адзначым, што працаваць і гуляць належыць пры спякотным надвор’і — слупок тэрмометра ўзнімаецца да +32 градусаў.