Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НІЧЫЯ З "ЖАЛЕЗНІЧАРАМ"

13.07.2023

Ліга канферэнцый-2023/24. 1-ы кваліфікацыйны раўнд

1-ы матч

ЖАЛЕЗНІЧАР (САРАЕВА, БОСНІЯ І ГЕРЦАГАВІНА) — ДЫНАМА-МІНСК (БЕЛАРУСЬ) — 2:2 (0:1)
САРАЕВА. 13 ліпеня. Стадыён "Грбавіца". Пачатак у 21.30.
СУДДЗІ: Е.Манучас, Т.Пятропулас, К.Нікалаідзіс (усе — Грэцыя).
ЖАЛЕЗНІЧАР: Мулаліч, Касорыч (к) (Дрына, 80), Цоцаліч, Крпіч, Мекіч, Шціліч (Харачыч, 74), Дрльё (Гасал, 62), Галіч (Аўчына, 80), Яшарэвіч, Амоа, Рустэмавіч (Бібер, 74).
Запасныя: Муфціч, Мусіч, Беча, Дубачкіч.
ДЫНАМА-МІНСК: Лапавухаў, Бегуноў (Свірэпа, 89), Швяцоў, Сачыўка (к), Рылач (Сядзько, 66), Быкаў, Сялява, Арыньё (Вакуліч, 89), Бахар (Нікіфарэнка, 66), Марозаў (Хвашчынскі, 55), Бакіч.
Запасныя: Макаўчык, Шпакоўскі, Холадаў, Паліцевіч, Дземчанка.
ГАЛЫ: 0:1 — Бахар (41, пас — Марозаў). 0:2 — Марозаў (50, пас — Бахар). 1:2 — Харачыч (85). 2:2 — Харачыч (91+).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Амоа (34), Швяцоў (39), Быкаў (50), Дрына (83).