"НА ЖАЛЬ, НЕ ВЫЙГРАЛІ"
"Бела-сінія" пакрысе абжываюцца ў Баку, дзе адбудзецца сустрэча ў адказ 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2023/24 з баснійскім "Жалезнічарам". Супернікі пазмагаюцца ў чацвер, 20 ліпеня, на стадыёне "Азэрсун". Пачатак у 20.00 па беларускім часе.
Здымачная група #ДынамаTV падрыхтавала невялікае відэа, у якім сумясціла кадры ўчорашняй трэніроўкі з каментарам па выніках паядынку ў Сараева ад Івана БАХАРА. Нагадаем, што 25-гадовы форвард салютаваў вяртанню ў нашу каманду забітым мячом і асістэнцкім балам.
Прыемнага прагляду!