МІНСКІЯ ДЫНАМАЎЦЫ ЗГУЛЯЮЦЬ З "БАРАНАВІЧАМІ"
Кубкавым матчам з "Асіповічамі" (9:0) гульнявая праграма асноўнага складу "бела-сініх" на гэтым тыдні не абмяжуецца.
У нядзелю, 30 ліпеня, падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі з’ездзяць у Баранавічы, дзе правядуць кантрольную сустрэчу з мясцовым аднайменным клубам, які зараз займае 4-ы радок у другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату Беларусі-2023 (+9=2-4, 26-21).
Супернікі пазмагаюцца на стадыёне "Гарадскі" па вул. Леніна, 22. Стартавы свісток прагучыць у 14.00.
Адзначым, што за "Баранавічы" на правах арэнды выступаюць тры футбалісты мінскага "Дынама" — брамнік Данііл Шапко, абаронца Цімафей Бараноўскі, хаўбек Максім Шаўчэнка.
Фота: sb.by