МАЦВЕЙ КАЛІНОЎСКІ АДДАНЫ Ў АРЭНДУ Ў "АСТРАВЕЦ"
Форвард мінскага "Дынама" Мацвей КАЛІНОЎСКІ да сканчэння гэтага сезона будзе выступаць на правах арэнды за "Астравец", які зараз займае 11-е месца ў другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату краіны-2023.
18-гадовы гулец з’яўляецца выхаванцам Акадэміі "бела-сініх" і двума дзясяткамі галоў зрабіў вялікі ўнёсак у трыумф каманды U18 ў мінулым розыгрышы юнацкага першынства Беларусі.
Зычым Мацвею паспяхова дэбютаваць у дарослым футболе!