КАМАНДА ДАБРАЛАСЯ ДА СТАЛІЦЫ БОСНІІ І ГЕРЦАГАВІНЫ
Мінскія дынамаўцы размясціліся ў атэлі Novotel Bristol у Сараева, дзе будуць кватэраваць да стартавага паядынку 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2023/24 з "Жалезнічарам".
Пералёт са Стамбула ў сталіцу Босніі і Герцагавіны прайшоў у штатным рэжыме, пасля чаго наша каманда за 15 хвілін дабралася на аўтобусе да месца свайго пражывання на некалькі наступных дзён.
"Бела-сінія" паснедалі і адправіліся па нумарах адпачываць. Увечары падначаленых Вадзіма Скрыпчанкі чакае першая трэніроўка на балканскай зямлі.