Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ІВАН БАХАР — ГУЛЕЦ МІНСКАГА "ДЫНАМА"

10.07.2023

Гульцом "бела-сініх" стаў нападнік Іван БАХАР, якому, дарэчы, сёння спаўняецца 25 гадоў.

Дынамаўская старонка ў кар’еры гэтага крэатыўнага выканаўцы ўжо ёсць — выступаў тут цягам трох сезонаў (2020-22), правёў ва ўсіх турнірах 84 афіцыйныя паядынкі, забіў 23 мячы, аддаў 11 выніковых перадач і дапамог камандзе заваяваць бронзовыя медалі чэмпіянату краіны-2021.

Мінулай зімой вырашыў паспрабаваць шчасця за мяжой — у ізраільскім "Іроні" з Кір’ят-Шманы (Д1) — 14 матчаў, 2 галы.

Увогуле ж наш стары-новы футбаліст нарадзіўся 10 ліпеня 1998 года. Выхаванец ФК "Мінск" (першы трэнер Аляксандр Віктаравіч Селядзеўскі). У асноўным складзе дэбютаваў 29 лістапада 2014-га ў дамашнім супрацьстаянні найвышэйшай лігі з брэсцкімі дынамаўцамі. У форме "гараджан" (2014-19) выходзіў на поле 86 разоў, запісаў у актыў 16 трапных стрэлаў і 5 асістэнцкіх балаў.

За нацыянальную зборную Беларусі згуляў 25 сустрэч (2 галы).

Ваня, з вяртаннем! І няхай усё будзе максімальна паспяхова!