ІЛЛЯ ДУБІНЕЦ — У "СЛУЦКУ"
19-гадовы паўабаронца мінскага "Дынама" Ілля ДУБІНЕЦ да сканчэння сезона будуць выступаць на правах арэнды за "Слуцк".
Выхаванец Акадэміі "бела-сініх" у 2022-м стаў рэгулярна з’яўляцца на полі ў шэрагах дубля, а за асноўны склад дэбютаваў 18 сакавіка гэтага года — у дамашнім чэмпіянатным паядынку з "Іслаччу".
Увогуле ж за нашу галоўную каманду Дубінец правёў 2 матчы.