ГУЛЬНІ "ДЫНАМА" З "ЖАЛЕЗНІЧАРАМ" — НА "ЯСНАЕ TV" І VOKA
Самыя блізкія еўракубкавыя матчы "бела-сініх" можна ўбачыць адразу на дзвюх платформах — далучайцеся да трансляцый на тэлеканале "ЯСНАе TV" і відэасэрвісе VOKA!
Нагадаем, што мінскае "Дынама" ў чацвер, 13 ліпеня, на выездзе згуляе з баснійскім "Жалезнічарам". Стартавы свісток на стадыёне "Грбавіца" ў Сараева прагучыць у 21.30 па беларускім часе.
Сустрэча ў адказ адбудзецца праз тыдзень у Баку, на "Азэрсун Арэне". Пачатак а 20-й гадзіне па беларускім часе.
Для таго каб глядзець матч на "ЯСНАе TV", неабходна з’яўляцца падпісчыкам базавых ці пашыраных пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA і ЯСНА, абанентам кабельнага аператара МТІС альбо карыстальнікам МТС ТВ.
На VOKA трансляцыя будзе дасяжнай праз сайт voka.tv, аплікацыю Smart TV, а таксама на смартфонах з Android і iOS. Першыя 14 дзён — бясплатна.