ГАЛЯВЫ ДЭБЮТ НАСТАССІ КАВАЛЁВАЙ
Жаночая нацыянальная зборная Беларусі правяла яшчэ адзін кантрольны паядынак з апаненткамі з Узбекістана. І на стадыёне "Гарадскі" ў Баранавічах саступіла — 1:2.
У спарынгу прынялі ўдзел сем прадстаўніц сталічнага "Дынама"-БДУФК. Усе 90 хвілін на газоне адпрацавала Ганна ПІЛІПЕНКА. Вікторыя ВАЛЮК была заменена на 46-й, Юлія СЛЯСАРЧЫК і Настасся ШЛАПАКОВА — на 60-й. Дар’я МАНЮКОВА адгуляла другі тайм, на 60-й хвіліне з лаўкі запасных узнялі Зарыну КАПУСЦІНУ і дэбютантку галоўнай каманды краіны Настассю КАВАЛЁВУ, якая праз трэць гадзіны ўсталявала фінальныя лічбы на табло.
Нагадаем, што некалькі дзён таму падначаленыя Юрыя Малеева святкавалі перамогу — 4:1.
Фота: vk.com/belarusff