ЕКАЦЯРЫНА ЎЛАСЕВІЧ ПАТРЭНІРАВАЛАСЯ З ДЗЕЦЬМІ
У дзяцячым летнім лагеры, арганізаваным нашым клубам, у разгары другая змена — хлопчыкі ва ўзросце ад 6 да 12 годаў праводзяць час весела і з сэнсам.
У раскладзе, апроч шмат чаго яшчэ, ёсць знаёмства з новымі лакацыямі і сустрэчы з цікавымі людзьмі. Так, у сераду дзеткі наведалі базу "бела-сініх" у прысталічных Стайках — убачылі, у якіх умовах жыве і працуе галоўная каманда, а сёння віталі на сваёй вячэрняй трэніроўцы брамніцу "Дынама"-БДУФК Екацярыну ЎЛАСЕВІЧ.
Трохразовая чэмпіёнка Беларусі разам з маскотам Дынамашай сумясцілі прыемнае з карысным: і над тэхнічнай падрыхтоўкай юных падначаленых займаліся, і буру станоўчых эмоцый рознымі нетрывіяльнымі заданнямі і практыкаваннямі выклікалі.