ДЗМІТРЫЙ НІЖНІК — У МОЛАДЗЕВАЙ ЗБОРНАЙ КРАІНЫ
Зборная Беларусі, укамплектаваная хлопцамі не старэйшымі за 2002 год нараджэння, праводзіць кароткатэрміновы трэнінг-кэмп у Мінску — эксперыментальным складам, без шмат каго з прадстаўнікоў клубаў, якія задзейнічаны ў еўракубках, і легіянераў.
Такім чынам, штаб Сяргея Ясінскага атрымаў магчымасць праверыць на справе бліжэйшы рэзерв. У ліку выкліканых аказаўся і паўабаронца "бела-сініх" Дзмітрый НІЖНІК, дарэчы, капітан дубля.
У аўторак, 11 ліпеня, моладзевую зборную чакае міжнародны кантрольны паядынак з расійскім "Ротарам" з Валгаграда. Супернікі пазмагаюцца на полі з натуральным пакрыццём КФП АБФФ у сталічнай Вяснянцы. Пачатак у 18.00.