ДЫНАМАЎЦЫ — У СІНІМ
На стадыёне "Азэрсун" у Баку завяршылася нарада, дзе разглядаліся розныя арганізацыйныя пытанні, якія тычыліся сённяшняга паядынку мінскага "Дынама" і баснійскага "Жалезнічара" ў межах 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2023/24.
У тым ліку былі прадстаўлены камплекты гульнявой формы, у якой суперніцы выйдуць на поле.
Нашы хлопцы прымераць сінія майкі і трусы (брамнік — увесь у жоўтым), балканцы — белыя майкі і трусы (галкіпер — цалкам у светла-чырвоным).
Нагадаем, што найважнейшае супрацьстаянне пачнецца ў 20.00 па беларускім часе. Убачыць усё самае цікавае ў жывым эфіры дазволіць трансляцыя на тэлеканале "ЯСНАе TV" і відэасервісе VOKA.