Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"ДЫНАМА-МІНСК" — "ЖАЛЕЗНІЧАР": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

18.07.2023

Чацвер, 20 ліпеня, — дата паядынку ў адказ нашай каманды з баснійскім "Жалезнічарам" у межах 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2023/24. Апаненты вызначаць уладальніка пуцёўкі ў наступны этап у Баку, на стадыёне "Азэрсун". Пачатак у 21.00 па мясцовым часе (21.00 па беларускім).

Гэта гульня пройдзхе без гледачоў.

Нагадаем, што змаганне ў Сараева пяць дзён таму завяршылася ўнічыю — 2:2.

НАДВОР’Е

Паслязаўтра ўвечары ў сталіцы Азербайджана будзе ясна — пры тэмпературы +27+29 градусаў.

СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ

Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў са Славакіі на чале з Міхалам Оцанашам, асістэнтамі якога стануць Петар Беднар і Томаш Ворэл. Чацвёрты суддзя — Петар Кралавіч.

Інспектар матчу — Цер’е Хаўге (Нарвегія).

Дэлегат УЕФА — Хайры Чавушаглу (Турцыя).

ТРАНСЛЯЦЫЯ

Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры можна з дапамогай тэлеканала "ЯСНАе TV" і відэасервіса VOKA.