"ДЫНАМА"-БДУФК — "ГОМЕЛЬ": 7 ЛІПЕНЯ Ў 18.00
У пятніцу, 7 ліпеня, стадыён "Дынама-Юні" прыме паядынак 17-га тура жаночага чэмпіянату краіны-2023. Лідар таблічнай гонкі — "Дынама"-БДУФК праэкзаменуе суперніц з "Гомеля". Стартавы свісток прагучыць а 18-й гадзіне.
Запрашаем заўзятараў на трыбуны! Уваход вольны.
Гаспадыні поля згуляюць у блакітных майках і сініх трусах (брамнік — цалкам у жоўтым).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з навапалачанінам Дзмітрыем Жахоўскім, асіставаць якому будуць Вячаслаў Бучкін з Полацка і Аляксандр Зямчонак з Віцебска. Чацвёрты суддзя — Аляксандр Клямёнаў (Мінск). Інспектар матчу — Дзмітрый Доля (Гродна).
У жывым эфіры супрацьстаянне пакажа Youtube-канал WF Belarus.