Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ДУБЛЁРЫ ПЕРАМОЖНА ЗАВЯРШЫЛІ ПЕРШАЕ КОЛА

7.07.2023

Першынство дублёраў-2023

Матч 15-га тура

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ-д (ЖОДЗІНА) — ДЫНАМА-МІНСК-д — 0:1 (0:1)
ЖОДЗІНА. 7 ліпеня. Стадыён "Тарпеда" (штучнае поле). Пачатак у 13.00. 60 гледачоў.
СУДДЗІ: А.Мінінкоў (Брэст), С.Васілеўскі, Д.Малашэнка (абодва — Мінск).
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ-д: Юрасаў, М.Сакалоўскі, Прыцкер, Галушка (к) (Сівакоў, 76), Сідорык, Скаўпнёў, Манаеў, Жалезны, Міхейчык, Марцьянаў (Небышынец, 76), Вашкевіч.
Запасныя: Чыж, Елістратаў, Шароў, Агейчык, Каліноўскі.
ДЫНАМА-МІНСК-д: Сіненка, Холадаў, Апяцёнак, Лузан, Ісачэнка (Дубінец, 19), Кролік, Ніжнік (к), Давыскіба (А.Сакалоўскі, 77), Хавалка, Будзько (Краўчанка, 61), Мельнічэнка (Арлоў, 74; Дубатоўка, 89).
Запасныя: Пятрашка, Аляксандраў.
ГОЛ: 0:1 — Будзько (29, пас — Мельнічэнка).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Манаеў (56).