ДУБЛЁРЫ "ДЫНАМА" ЗГУЛЯЮЦЬ З "МАЛАДЗЕЧНА-2018"
Рэзервовая каманда "бела-сініх" працягвае запаўняць міжколавую паўзу кантрольнымі паядынкамі.
У сераду, 26 ліпеня, падначаленыя Дзмітрыя Лянцэвіча пазмагаюцца з "Маладзечна-2018", якое зараз займае 7-е месца ў другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату Беларусі.
Спарынг адбудзецца на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А). Пачатак у 15.30.