ДУБЛЁРЫ "БЕЛА-СІНІХ" АДПРАВЯЦЦА Ў ЛІДУ
Рэзервістаў мінскага "Дынама" чакае выязны кантрольны паядынак з "Лідай" — у суботу, 29 ліпеня.
Стартавы свісток у супрацьстаянні на стадыёне "Юнацтва" (вул. Кірава, 32А) прагучыць у 14.00.
Зараз прадстаўнікі Гарадзенскай вобласці займаюць 12-е месца ў розыгрышы першай лігі чэмпіянату краіны (+5=1-9, 17-22).
Нагадваем, што ў міжколавай паўзе падначаленыя Дзмітрыя Лянцэвіча правялі ўжо два спарынгі: святкавалі перамогі над сталічным БДУ (Д3) — 8:0 і "Маладзечна-2018" (Д2) — 3:1.