ДЗМІТРЫЙ НІЖНІК ЗГУЛЯЎ ЗА МОЛАДЗЕВУЮ ЗБОРНУЮ
Зборная нашай краіны, сфармаваная з футбалістаў не старэйшых за 2002 год нараджэння, правяла ў сталіцы кантрольны паядынак з расійскім "Ротарам" з Валгаграда (Д3). І саступіла з лікам 2:3.
На гэтым узроўні дэбютаваў паўабаронца мінскага "Дынама" Дзмітрый НІЖНІК, які адгуляў другі тайм.
Нагадаем, што трэнерскі штаб Сяргея Ясінскага задзейнічаў у спарынгу эксперыментальную абойму: не было легіянераў, а таксама многіх прадстаўнікоў клубаў — удзельнікаў еўракубкаў.