ДАНІІЛ ШАПКО ПЕРАБРАЎСЯ Ў "БАРАНАВІЧЫ"
Галкіпер "бела-сініх" Данііл ШАПКО да 1 снежня будзе на правах арэнды абараняць колеры "Баранавічаў" (Д2).
Першую палову сезона 22-гадовы футбаліст правёў у аналагічным статусе ў віцебскім "Макслайне" (3 паядынкі, 6 прапушчаных мячоў), які выступае ў той жа лізе.
Адзначым, што "Баранавічы" зараз размяшчаюцца ў табліцы на 4-м радку (+8=2-4, 24-20).