ЧАС ПАЧАТКУ МАТЧАЎ "ДЫНАМА-МІНСК" З "ЖАЛЕЗНІЧАРАМ"
Ужо праз паўтары тыдні "бела-сініх" чакае старт у Лізе канферэнцый-2023/24. Супернічаць у межах 1-га кваліфікацыйнага раўнда належыць з баснійскім "Жалезнічарам".
У чацвер, 13 ліпеня, адбудзецца паядынак у Сараева, на стадыёне "Грбавіца". Пачатак у 21.30 па беларускім часе.
Сустрэчу у адказ, якая пройдзе без гледачоў, 20 ліпеня прыме стадыён "Азэрсун" у сталіцы Азербайджана — Баку. Стартавы свісток прагучыць у 20.00 па беларускім часе.