БЕЛЫЯ СУПРАЦЬ СІНІХ
На стадыёне "Грбавіца" ў Сараева адбылася арганізацыйная сустрэча, прысвечаная сённяшняму паядынку 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2023/24 паміж мясцовым "Жалезнічарам" і мінскім "Дынама".
У прыватнасці, удзельнікі нарады абмеркавалі пытанні бяспекі, паводзінаў заўзятараў, рэгламент матчу.
Апроч таго, былі зацверджаны камплекты формы, у якіх каманды выйдуць на поле.
Гаспадары прымераць сінія майкі і трусы (брамнік — увесь у светла-чырвоным), нашы хлопцы — белыя майкі і трусы (галкіпер — цалкам у жоўтым).
Нагадаем, што стартавы свісток у гэтым супрацьстаянні прагучыць у 21.30 па беларускім часе. Жывы эфір — на тэлеканале "ЯСНАе TV" і відэасервісе VOKA.