"БЕЛА-СІНІЯ" АДПРАВІЛІСЯ Ў САРАЕВА
Наша каманда пачала падарожжа, фінальным пунктам якога з’яўляецца Сараева. Менавіта там у чацвер, 13 ліпеня, адбудзецца паядынак з мясцовым "Жалезнічарам" у межах 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2023/24.
"Бела-сінія", пагрузіўшыся на борт Boeing 737-800, які належыць надзейнаму партнёру мінскага "Дынама" — авіякампаніі Belavia, узялі курс на Стамбул. А потым зробяць пасадку на рэйс маршрутам у сталіцу Босніі і Герцагавіны.
У выязны спіс трэнерскі штаб Вадзіма Скрыпчанкі ўключыў 24 футбалісты:
брамнікі — Фёдар ЛАПАВУХАЎ, Арцём МАКАЎЧЫК, Дзяніс ШПАКОЎСКІ;
абаронцы — Раман БЕГУНОЎ, Аляксей ВАКУЛІЧ, АРЫНЬЁ, Аляксандр ПАЗНЯК, Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ, Аляксандр САЧЫЎКА, Максім ШВЯЦОЎ, Захар ХОЛАДАЎ;
паўабаронцы — Арцём БЫКАЎ, Мікіта ДЗЕМЧАНКА, Глеб ЖЭРДЗЕЎ, Алег НІКІФАРЭНКА, Антон ПУЦІЛА, Андрэй РЫЛАЧ, Аляксандр СВІРЭПА, Павел СЯДЗЬКО, Аляксандр СЯЛЯВА;
нападнікі — Душан БАКІЧ, Іван БАХАР, Уладзіслаў МАРОЗАЎ, Уладзімір ХВАШЧЫНСКІ.