АПРАБАВАЛІ ГАЗОН СТАДЫЁНА "ГРБАВІЦА"
Сёння "бела-сінія", якія зараз знаходзяцца ў Сараева, адправіліся на стадыён "Грбавіца", дзе менш чым праз содні паядынкам з "Жалезнічарам" адкрыюць праграму выступленняў у Лізе канферэнцый-2023/24.
У 18.45 па баснійскім часе (19.45 па беларускім) аўтобус з дынамаўцамі на борце пачал зусім кароткую, 5-хвілінную паездку ад атэля Novotel Bristol да месца правядзення матчу. Дарэчы, па паведамленнях прадстаўнікоў гаспадароў, усе квіткі, што паступілі ў продаж, знайшлі сваіх уладальнікаў — атмасфера абацяе быць спякотнай і, спадзяемся, толькі распаліць нашых хлопцаў!
Высокі градус забяспечыць і надвор’е — увечары слупок тэрмометра перавальваў на чацвёрты дзясятак.
Пасля прэс-канферэнцыі, куды наведаліся Вадзім Скрыпчанка і Душан Бакіч, каманда апрабавала газон цягам гадзіннай трэніроўкі.