АНДРЭЮ ТОЛМАЧУ — 44 ГАДЫ
У нядзелю, 9 ліпеня, дзень нараджэння адзначае Андрэй ТОЛМАЧ — генеральнаму дырэктару ФК "Дынама-Мінск" спаўняецца 44 гады.
Ужо больш за чатыры гады Андрэй Валер’евіч узначальвае маштабны праект, які патрабуе пастаяннай увагі і катролю, прыняцця аператыўных і правільных рашэнняў для выканання сур’ёзных задач.
Няхай і ў далейшым спадарожнікамі у няпростай місіі будуць мудрасць, цярпенне, вытрымка і невычэрпная вера ў лепшае!
Андрэй Валер’евіч, прыміце ад калектыва ФК "Дынама-Мінск" віншаванні і зычэнні моцнага здароўя, дабрабыту, максімальных поспехаў!