АЛЯКСЕЙ ФІРСАЎ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА "НАФТАНА"
Яшчэ адзін футбаліст "бела-сініх" змяніў месца арэнднай прапіскі — абаронца Аляксей ФІРСАЎ да 4 снежня будзе выступаць за наваполацкі "Нафтан".
Першую палову сезона 21-гадовы выканаўца правёў у складзе брэсцкага "Дынама", дзе прыняў удзел у дзевяці чэмпіянатных матчах.