АЛЯКСАНДР ПАЗНЯК ВЯРНУЎСЯ Ў "ДЫНАМА"
Па сканчэнні тэрміну дзеяння арэнднай дамовы з "Кубанню" да складу "бела-сініх" далучыўся абаронца Аляксандр ПАЗНЯК.
28-гадовы гулец падпісаў кантракт з "Дынама" ў самым пачатку 2023-га, а напрыканцы лютага адправіўся ў краснадарскі клуб, якому ў выніку дапамог захаваць прапіску ў другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату Расіі. Там выхаванец лідскага футбола правёў 6 матчаў.