"АДЗІН ДЗЕНЬ" У ДЫНАМАЎСКАЙ АКАДЭМІІ
Праект "Адзін дзень", які выходзіць на тэлеканале "Беларусь 1", чарговы свой выпуск прысвяціў мінскаму "Дынама". А дакладней — клубнай Акадэміі.
Яе кіраўнік Сяргей ПАЎЛЮЧУК выступіў у ролі гіда, дэтальна пазнаёміўшы тэлегледачоў з "Дынама-Юні", якое прадстаўляе сабой сапраўдны футбольны комплекс. Сяргей Уселадавіч паказаў, у якіх умовах на базе стадыёна жывуць іншагароднія хлопцы і дзяўчаты, як праходзяць заняткі ў трэнажорнай залі, у пакоі для тэорый, а таксама ў цэлым патлумачыў актуальныя прынцыпы работы школы.
Прыемнага прагляду!