Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЗАПРАШАЕМ НА АДБОР У ДЫНАМАЎСКУЮ АКАДЭМІЮ!

28.04.2023

Абвяшчаецца чарговы адбор у Акадэмію нашага клуба!

Для таго, каб паспрабаваць свае сілы з перспектывай быць залічаным у групы падрыхтоўкі, трэба прыйсці на адзін з праглядаў, якія арганізуюцца на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А), — абавязкова ў спартыўнай форме і абутку, а таксама ў суправаджэнні кагосьці з бацькоў.

Хлопчыкаў 2014-18 гадоў нараджэння чакаюць па суботах — 29 красавіка, 6, 13, 20 і 27  мая. Пачатак у 10.00.

Калі патрэбна больш дэтальная інфармацыя, тэлефануйце (+375 29) 872-48-24 (трэнер-куратар Іван Рыгоравіч Гарбар).

Дзяўчынак 2012-16 гадоў нараджэння запрашаем 6, 13, 20, 27 мая — старт у 10.00.

Па дадатковых пытанняў трымайце сувязь з Юрыем Веніамінавічам Расолькам (тэл. + 375 29 330 41 64).

Для тых, кто паспяхова пройдзе адбор, заняткі бясплатныя, 3 разы на тыдзень па вечарах.

Адзначым, што ў Акадэміі ФК Дынама-Мінск" умеюць выводзіць юных футбалістаў на сур’ёзны ўзровень. Так, адразу шасцёра яе выхаванцаў — Фёдар Лапавухаў, Уладзіслаў Калінін, Максім Швяцоў, Андрэй Рылач, Мікіта Дземчанка, Ілля Дубінец — атрымліваюць рэгулярную гульнявую практыку ў шэрагах роднага клуба — лідара чэмпіянату краіны-2023.

Апроч таго, толькі ў айчыннай найвышэйшай лізе ў гэтым сезоне выступае больш за дваццаць чалавек, якія былі ўзгадаваны ў структуры "бела-сініх".