ЗАЛЯТАЙЦЕ НА РАДЫЁСТРЫМ З "ДЫНАМА-ЮНІ"!
Сёння ўвечары наша галоўная каманда працягне падарожжа па дыстанцыі айчыннага элітнага дывізіёна-2023 — у межах 3-га тура пастараецца здабыць патрэбны вынік у супрацьстаянні са "Слуцкам". Пачатак матчу на стадыёне "Дынама-Юні" — у 19.00.
Спадзяемся, вялікая колькасць заўзятараў зоймуць месцы на трыбунах і ўжывую паназіраюць за гульнёй падначаленых Вадзіма Скрыпчанкі! Ну а тым, у каго не атрымаецца прыехаць, прапануем залятаць на радыёстрым на Youtube-канале "бела-сініх" — цягам двух таймаў расказваць аб усім важным з таго, што робіцца на полі, у звыклай эмацыйнай манеры будзе каментатар Міхаіл Гарнак, які працаваў на кантрольных паядынках "Дынама" ў перадсезонцы.
Далучайцеся — чакаецца вельмі цікавы эфір!