З "ШАХЦЁРАМ" ЗГУЛЯЕМ 7 МАЯ, У ГОМЕЛІ — 13-ГА
Дэпартамент па правядзенні спаборніцтваў Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" зацвердзіў поўны расклад матчаў 7-га і 8-га тураў чэмпіянату краіны-2023 ў найвышэйшай лізе.
На гэтым адрэзку наша каманда сустрэнецца з салігорскім "Шахцёрам" і "Гомелем".
Вельмі важнае дамашняе супрацьстаянне з "гарнякамі" адбудзецца ў нядзелю, 7 мая, на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" — пачатак у 16.00.
Гульня ў горадзе над Сожам прызначана на суботу, 13 мая. Стартавы свісток на стадыёне "Цэнтральны" прагучыць у 19.00.