З "НАФТАНАМ" ПАЧЫНАЕМ У 19.00, У ГРОДНА — У 14.00
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" зацвердзіла поўны расклад матчаў 5-га і 6-га тураў чэмпіяната краіны-2023 у найвышэйшай лізе.
Мінскаму "Дынама" на гэтым адрэзку дыстанцыі належыць гуляць па суботах.
22 красавіка адбудзецца дамашні паядынак з наваполацкім "Нафтанам". Пачатак а 19-й гадзіне.
Роўна праз тыдзень падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі сустрэнуцца ў Гродна з "Нёманам". Стартавы свісток прагучыць у 14.00.