ВЫБЯРЭМ НАЙЛЕПШАГА ГУЛЬЦА "ДЫНАМА" Ў САКАВІКУ-КРАСАВІКУ!
Стартавала апытанка па вызначэнні найлепшага гульца нашай галоўнай каманды па выніках сакавіка-красавіка. Пераможца, якога назавуць заўзятары, атрымае спецыяльны прыз ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline.
Выбіраць належыць з пяці кандыдатаў. У спісе намінаваных — брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ, абаронца АРЫНЬЁ, хаўбек Арцём БЫКАЎ, нападнікі Ўладзіслаў МАРОЗАЎ і Ўладзімір ХВАШЧЫНСКІ.
ПЕРАХОДЗЬЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ — І ГАЛАСУЙЦЕ!
Нагадаем, што на гэтым адрэзку дыстанцыі "бела-сінія" былі мацнейшымі за "Іслач" (3:0), "Славію" (2:0), "Слуцк" (3:1), БАТЭ (3:1), "Нафтан" (3:1), а таксама саступілі "Нёману" (0:1).