Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

УЗЯЛІ ВЕРХ НАД "СЛУЦКАМ"

08.04.2023

Чэмпіянат Беларусі-2023. Найвышэйшая ліга

Матч 3-га тура

ДЫНАМА-МІНСК — СЛУЦК — 3:1 (0:0)
МІНСК. 8 красавіка. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 19.00. 3521 глядач.
СУДДЗІ: В.Шімусік, А.Вайцяшонак (абодва — Асіповічы), А.Банцееў (Бабруйск).
ДЫНАМА-МІНСК: Лапавухаў, Калінін, Швяцоў (Сачыўка, 46), Паліцевіч (к), Арыньё, Рылач (Сядзько, 62), Быкаў, Дземчанка, Еўдакімаў (Нікіфарэнка, 44), Хвашчынскі (Бакіч, 72), Марозаў.
Запасныя: Шпакоўскі, Свірэпа, Хадаркевіч, Вакуліч, Бандааго, Адах Ома.
СЛУЦК: Васілючак, Міхнюк, Пушнякоў, Глябко (Вяргейчык, 65), Мельнікаў, Былінкін (к), Заяц, Яроцкі, Ачапоўскі, Крэнь (Сачкоўскі, 60), Гірс (Рум, 75).
Запасныя: Панкратаў, Кульчыцкі, Русак, Сычоў, Сірыма.
ГАЛЫ: 1:0 — Сачыўка (47-г, пас — Арыньё). 2:0 — Хвашчынскі (50). 2:1 — Пушнякоў (59). 3:1 — Марозаў (74).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Паліцевіч (15), Швяцоў (36), Яроцкі (38), Сядзько (72), Гірс (73).