УРОК "ДЫНАМА" Ў СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЕ №165
Дэлегацыя нашага клуба адправілася ў сярэднюю школу №165, якая знаходзіцца ў мікрараёне Паўднёвы Захад.
Гульцы асноўнага складу Аляксандр САЧЫЎКА і Аляксандр СВІРЭПА, а таксама трэнеры Акадэміі Ягор КЛІШЭВІЧ і Станіслаў ШЫРАЕЎ правялі ўрок "Дынама" для першакласнікаў.
Юныя навучэнцы з задавальненнем уключыліся ў працэс: рухаліся ў фармаце вясёлай размінкі, арганізаванай маскотам Дынамошам, паспаборнічалі ў эстафетах і серыі футбольных міні-матчаў.
Прадстаўнікі "бела-сініх" падаравалі ўдзельнікам мерапрыемства фірмовую сувенірную прадукцыю, запрасілі на заўтрашні паядынак са "Слуцкам" і на майскі адбор у Акадэмію.
— Такіх сустрэч павінна быць болей, — падзяліўся ўражаннямі паўбаронца Аляксандр СВІРЭПА. — Прыемна бачыць яскравыя эмоцыі, шчырую радасць дзяцей. Спадзяюся, многія з іх стануць сапраўднымі футбольнымі заўзятарамі, можа, хтосьці дарасце да прафесійных гульцоў. Але самае галоўнае, каб усе школьнікі з самага ранняга ўзросту разумелі важнасць здаровага ладу жыцця!