УЛАДЗІСЛАЎ МАРОЗАЎ — MVP 2-ГА ТУРА
Нападнік "бела-сініх" Уладзіслаў МАРОЗАЎ — найлепшы гулец 2-га тура чэмпіяната краіны-2023 ў элітным дывізіёне па версіі Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".
І гэта прызнанне на сто адсоткаў заслужанае! Галявы дубль 22-гадовага форварда дапамог нашай камандзе заваяваць тры ачкі ў традыцыйна негасцінным Мазыры.
Ну а сам Улад зараз размяшчаецца на вяршыні спісу бамбардзіраў турніру з чатырма выніковымі баламі ў скарбонцы (3 галы + 1 "асіст").