У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 2-ГА ТУРА — ТРЫА "БЕЛА-СІНІХ"
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла свой варыянт сімвалічнай зборнай па выніках матчаў 2-га тура айчыннага элітнага дывізіёна-2023.
І зноў у "каманду тыдня" ўключаны тры гульцы мінскага "Дынама", якое на выездзе адолела "Славію" (2:0).
Дарэчы, для бразільскага абаронцы АРЫНЬЁ і форварда Ўладзіслава МАРОЗАВА (галявы дубль у Мазыры) гэта ўжо другое пападанне ў зборную тура. А для хаўбека Андрэя РЫЛАЧА (у актыве асістэнцкі бал) — першае.