Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"СЛАВІЯ" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

01.04.2023

У нядзелю, 2 красавіка, мінскае "Дынама" адкрые праграму выязных паядынкаў у айчынным элітным дывізіёне-2023. Супернічаць са "Славіяй" у межах 2-га тура належыць у Мазыры, на стадыёне "Юнацтва" (вул. Янкі Купалы, 26А). Стартавы свісток прагучыць у 18.00.

КВІТКІ

Для прыхільнікаў "бела-сініх" уваход на трыбуны — бясплатны. Для атрымання квіткоў неабходна па прыбыцці на стадыён звязацца са спецыялістам па рабоце з заўзятарамі нашага клуба (+375 29 668 84 09).

НАДВОР’Е

Заўтра ў горадзе над Прыпяццю будзе пасмурна. Тэмпература ўвечары — каля +11 градусаў. Падчас матчу чакаецца невялікі дождж.

ФОРМА

Нашы хлопцы згуляюць у сініх майках і трусах (брамнік — увесь у жоўтым).

СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ

Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў з Гродна. Галоўны — Сяргей Краснікаў, памочнікі — Сяргей Гідрэвіч і Сяргей Фірыновіч. Чацвёрты — Эдуард Пугач.

Інспектар матчу — Аркадзь Абялеўскі (Гродна).

Дэлегат АБФФ — Дзмітрый Касянок (Мінск).

ТРАНСЛЯЦЫЯ

У жывым эфіры супрацьстаянне пакажа тэлеканал "Беларусь 5". У інтэрнеце прагляд даступны праз tvr.by і на Youtube-канале АБФФ (з-за межаў краіны).

ДУБЛЁРЫ

Рэзервовыя каманды пазмагаюцца ў панядзелак, 3 красавіка, на мазырскім стадыёне "Спартак" (вул. Фрунзэ, 38). Пачатак у 15-й гадзіне.