ПЕРШАЯ ТРЭНІРОЎКА НА "ДЫНАМА"
Наша галоўная каманда з пачатку гэтага тыдня працуе на натуральным пакрыцці. А сёння правяла першую трэніроўку на запасным полі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама", куды прыехала некалькі журналісцкіх груп для падрыхтоўкі матэрыялаў пра суботняе беларускае "класіка".
Сюжэты з каментарамі настаўніка "бела-сініх" Вадзіма Скрыпчанкі можна ўбачыць на тэлеканале "ЯСНАе TV" (13 красавіка; праект "PROфутбол", 21.30), а таксама ў выпусках навін на тэлеканале "Беларусь 1" (тэкставую версію інтэрв’ю чытайце на сайце sport5.by).